Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі суд разглядае новую справу супраць зьняволенага апазыцыйнага палітыка Навальнага


Аляксей Навальны за кратамі. Архіўнае фота
Аляксей Навальны за кратамі. Архіўнае фота

Аляксея Навальнага абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу, а гэта пагражае пазбаўленьнем волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

Маскоўскі гарадзкі суд пачаў разгляд новай крымінальнай справы ў дачыненьні да апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Паседжаньне праходзіць ва Ўладзімірскай вобласьці, у калёніі № 6, дзе палітык адбывае пакараньне.

Прэсу ў залю не дапусьцілі. Журналістам выдзелілі спэцыяльнае памяшканьне, куды паставілі экран з трансляцыяй пасяджэньня. Карэспандэнты скардзяцца на дрэнную якасьць гуку, відэатрансляцыя перарываецца. Бацькоў апазыцыянэра таксама не пусьцілі ў залю пасяджэньняў.

Навальны і ягоныя адвакаты папрасілі аб адводзе судзьдзі Андрэя Суворава, але ім адмовілі. Пракуратура настойвае на поўным закрыцьці працэсу над палітыкам.

Навальнага абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу РФ. Самы цяжкі з гэтых артыкулаў — аб стварэньні экстрэмісцкай супольнасьці. Такімі расейскія ўлады лічаць Фонд барацьбы з карупцыяй і штабы Навальнага. Па гэтым артыкуле можа пагражаць пакараньне да 10 гадоў пазбаўленьня свабоды.


Іншыя артыкулы — заклікі да экстрэмізму, стварэньне арганізацыі, якая замахваецца на правы грамадзян, фінансаваньне экстрэмізму, уцягваньне непаўналетніх у небясьпечныя дзеяньні і рэабілітацыя нацызму. У асобнае вядзеньне выдзелены эпізод паводле артыкулу аб тэрарызьме.

Навальны і яго паплечнікі сцьвярджаюць, што паодлев выстаўленых абвінавачаньняў яму пагражае да 30 гадоў пазбаўленьня волі. Сваёй віны ён не прызнае. Крымінальны перасьлед апазыцыянэр лічыць палітычным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG