Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер парлямэнту Эстоніі: Для ўсёй Эўропы вельмі важна, каб у Беларусі разьвівалася дэмакратыя


Талін, сталіца Эстоніі
Талін, сталіца Эстоніі

Разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі вельмі важнае ня толькі для Эстоніі, але і для ўсёй Эўропы, заявіў на сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Сьвятланай Ціханоўскай 15 чэрвеня ў Таліне старшыня эстонскага парлямэнту Лаўры Хусар, паведамляе прэс-служба заканадаўчага органа.

Сьпікер запэўніў Ціханаўскую, што Эстонія па-ранейшаму «шчыра падтрымлівае дэмакратычную і свабодную Беларусь», а таксама яе дэмакратычную апазыцыю, зь якой парлямэнт гатовы да шчыльнага супрацоўніцтва.

Хусар падкрэсьліў «важнасьць свабоднай і дэмакратычнай Беларусі для забесьпячэньня міру і стабільнасьці ў рэгіёне». Ён адзначыў, што будучыня Эўропы і Беларусі «шмат у чым залежыць ад таго, чым скончыцца вайна Расеі ва Ўкраіне», і падкрэсьліў важнасьць украінскай перамогі.

Ціханоўская «падзякавала Эстоніі за рашучыя крокі, зробленыя на падтрымку Беларусі, але выказала надзею на яшчэ большую міжнародную падтрымку».

Бакі абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, «асаблівая ўвага аддавалася разьмяшчэньню расейскай ядзернай зброі, становішчу палітвязьняў і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей Расеяй пры спрыяньні рэжыму Лукашэнкі».

Ціханоўская сустрэлася таксама зь міністрам замежных спраў Эстоніі Маргусам Цахкнам. Кіраўнік МЗС зазначыў, што Эстонія «працягне падтрымліваць дэмакратычныя памкненьні беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, каб парушэньні правоў чалавека і міжнароднага права не заставаліся незаўважанымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG