Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча выклаў ў інтэрнэт уласны архіў


Фота з калекцыі Віленскага музэю імя Івана Луцкевіча
Фота з калекцыі Віленскага музэю імя Івана Луцкевіча

Супрацоўнікі музэю заклікаюць дасьледчыкаў, студэнтаў і ўсіх ахвотных карыстацца выкладзеным архівам.

«Валянтэры нашага музэю з гонарам распраўляюць стомленыя за апошнія пару тыдняў плечы — яны закончылі першасную апрацоўку архіву музэю, і азнаёміцца зь яе пладамі можа кожная ды кожны на нашай старонцы ў archive.org. Дасьледчыкам, студэнтам і іншым цікаўным людзям працаваць з нашым архівам стала значна лягчэй, карыстайцеся на добры спажытак», — гаворыцца на старонцы музэю імя Івана Луцкевіча.

Архіў музэю даступны на сайце archive.org.

Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, ён жа Цэнтар беларускай культуры і супольнасьці ў Літве, зарэгістраваны ў Літоўскай Рэспубліцы ў 2001 годзе, знаходзіцца на вуліцы Віленскай, 20.

У ім, акрамя сталай экспазыцыі, праходзяць беларускія вечарыны, выставы і сустрэчы зь вядомымі людзьмі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG