Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санітарку глыбоцкай лякарні арыштавалі за Пагоню ў тэлефоне


Хуткая дапамога. Ілюстрацыйнае фота
Хуткая дапамога. Ілюстрацыйнае фота

Судзьдзя пастанавіў арыштаваць Натальлю Міцько на 12 дзён з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

Санітарку Глыбоцкай цэнтральнай раённай лякарні Натальлю Міцько 29 траўня арыштавалі на 12 дзён за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацсетках і за пікетаваньне ў інтэрнэце, паведамілі віцебскія праваабаронцы:

«Падставай для такога пакараньня стала выяўленьне ў тэлефоне „правапарушальніцы“ выявы на інтэрнэт-рэсурсе „Хартыя“ — „вершніка на кані са шчытом і мячом (Пагоня) на бела-чырвона-белым фоне“», — расказалі праваабаронцы.

Супрацоўнікі Глыбоцкага РАУС склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях: паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (захоўваньне ў мэтах распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў) і паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэньне вызначанага парадку правядзеньня пікетаваньня).

Судзьдзя Аляксандар Аляксеенка пастанавіў арыштаваць санітарку на 12 дзён з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

8 чэвеня пробашча парафіі ў Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласьці) Вячаслава Адамовіча арыштавалі на 7 дзён за герб «Пагоня» і «экстрэмісцкія» падпіскі, піша «Хрысьціянская візія». У яго ў стужцы профілю знайшлі выяву бел-чырвона-белага сьцяга з гербам «Пагоня».

«Пагоня» — герб Вялікага Княства Ліітоўскага, БНР і Рэспублікі Беларусь у 1991-1995 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG