Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Абʼяднаным пераходным кабінэце заявілі, што пакуль ня выявілі выцеку інфармацыі з пляну «Перамога»


Прадстаўнік ByPol Аляксандар Азараў
Прадстаўнік ByPol Аляксандар Азараў

Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі, зь якім зьвязаная дзейнасьць «ByPol», выступіў з заявай аб пачатку праверкі сытуацыі.

У Абʼяднаным пераходным кабінэце заявілі, што пакуль ня выявілі выцеку інфармацыі з пляну «Перамога», паведамляецца ў тэлеграм-канале АПК:

«На гэты момант ня выяўлена выцеку інфармацыі, якая назапашваецца ў рамках пляну „Перамога“ і іншых ініцыятываў арганізацыі ByPol, як ня выяўлена і пагрозаў для інфармацыі, якая захоўваецца», — заявілі ў Абʼяднаным пераходным кабінэце.

Таксама паведамляецца, што на 12 чэрвеня прызначылі мэдыяцыю паміж бакамі канфлікту ў прысутнасьці кіраўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінэту.

8 чэрвеня ў ByPol здарыўся скандал, калі прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў заявіў аб тым, што сацсеткі арганізацыі былі захопленыя. Зрабіў гэта, паводле Азарава, работнік ByPol Мацьвей Купрэйчык. Ён быў сярод некалькіх работнікаў, якія адмовіліся праходзіць паліграф і таму былі звольненыя. У сваю чаргу, у самім тэлеграм-канале ByPol быў апублікаваны допіс, што Аляксандар Азараў ня ёсьць і ніколі ная быў заснавальнікам або кіраўніком ByPol.

Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі, зь якім зьвязаная дзейнасьць ByPol, выступіў з заявай аб пачатку праверкі сытуацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG