Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ў Польшчы дэкрэтам біскупа прызначылі душпастыра для беларусаў-каталікоў


Акцыя салідарнасьці беларусаў Гданьску, 14 жніўня 2020 году.
Акцыя салідарнасьці беларусаў Гданьску, 14 жніўня 2020 году.

Ксёндз Пётр Урубель стаў душпастырам cупольнасьці беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі.

Пра гэта паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Імшы на беларускай мове праходзяць у Гданьску кожную нядзелю ў 14.30 у касьцёле сьвятога Юзафа па адрасе: Elżbietańska 9/10.

Пасьля 2020 году некалькі беларускіх рымска- і грэка-каталіцкіх сьвятароў апынуліся ў Польшчы. У Варшаве для лацінскіх католікаў імшы служыць ксёндз Вячаслаў Барок. Для грэка-католікаў у Варшаве літургіі адпраўляе іераманах Лявонці Тумоўскі. Ёсьць каталіцкія сьвятары абодвух абрадаў і ў іншых польскіх гарадах.

Вясной сёлета ў Вільню пераехалі два праваслаўныя сьвятары з Горадзенскай япархіі — протаярэй Георгі Рой і ярэй Аляксандар Кухта. Паводле іх, пераезд адбыўся з прычыны рэпрэсій. Абодва сьвятары перайшлі ў Сусьветны патрыярхат — гэта значыць пад юрысдыкцыю Канстантынопалю. Пасьля гэтага Беларускі экзархат забараніў іх у служэньні. Яны ўжо пачалі ў Вільні рэгулярныя набажэнствы.

Таксама гэтай вясной было абвешчана аб пачатку рэгулярных рымска-каталіцкіх беларускіх набажэнстваў у Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG