Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэка-каталіцкаму сьвятару Аляксандру Шаўцову дадалі 30 дзён арышту

абноўлена

Айцец Аляксандар Шаўцоў. Архіўнае фота
Айцец Аляксандар Шаўцоў. Архіўнае фота

У Беларусі штодня адбываецца перасьлед грамадзян за іх палітычныя і грамадзянскія погляды.

2 чэрвеня суд у Полацку асудзіў сьвятара Аляксандра Шаўцова паводле артыкулаў 19.11 і 24.23 КаАП (распаўсюд эстрэмісцкай прадукцыі і парушэньне парадку правядзеньня масавых акцый). Да папярэдняга прысуду яму дадалі 30 сутак, такім чынам, святар правядзе за кратамі 45 дзён.

Гэта азначае, што Шайцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля найважнейшага фэсту Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, піша @christianvision.

Раней стала вядома пра затрыманьне айца Вячаслава Адамовіча, пробашча парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласьці), айца Андрэя Куліка зь Мёраў і некалькіх іншых сьвятароў.


Былы нунцый Апостальскай Сталіцы ў Беларусі, арцыбіскуп Кляяўдыё Гуджэроці, які цяпер кіруе ватыканскай Дэкастрыяй (былой Кангрэгацыяй) Усходніх Цэркваў, прыбудзе на сёлетнія ўрачыстасьці ў Будслаў у якасьці папскага легата (адмысловага пасланьніка). Падчас яго візыту, грэка-каталіцкі святар, які непасрэдна знаходзіцца ў падпарадкаваньні Дэкастэрыі Ўсходніх Цэркваў, будзе знаходзіцца ў турме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG