Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс падаў дакумэнты для ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта ЗША


Майк Пэнс. Архіўнае фота.
Майк Пэнс. Архіўнае фота.

Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс падаў у Фэдэральную выбарчую камісію паведамленьне аб вылучэньні сваёй кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта на выбарах 2024 году.

Пэнс прадстаўляе Рэспубліканскую партыю, ён будзе спаборнічаць за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў з былым прэзыдэнтам Дональдам Трампам і папулярным губэрнатарам Флорыды Ронам ДэСантысам.

Як піша агенцтва Reuters, 63-гадовы Майк Пэнс мае намер публічна абвясьціць аб сваім вылучэньні 7 чэрвеня падчас выступу ў штаце Аёва.

Майк Пэнс быў віцэ-прэзыдэнтам ЗША пры Трампу, якога падтрымліваў да беспарадкаў у Капітоліі 6 студзеня 2021 году — тады прыхільнікі Трампа штурмавалі будынак Кангрэсу, спрабуючы перашкодзіць пацьверджаньню вынікаў выбараў.

У красавіку сёлета Пэнс даў паказаньні ў рамках крымінальнага расьсьледаваньня меркаваных спробаў Трампа адмяніць вынікі выбараў 2020 году. Былы віцэ-прэзыдэнт лічыцца ключавым сьведкам у расьсьледаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG