«У выніку пасьпяховых дзеяньняў сіл бясьпекі і абароны Ўкраіны і дэакупацыі нашых тэрыторый магчымыя ўнутраныя канфлікты ўнутры самой Маскоўшчыны, — адзначыў ён.
Юсаў таксама выказаў здагадку, што разьвіцьцё адпаведнага сцэнару «таксама можа прывесьці да пасьпяховых дзеяньняў расейскіх паўстанцаў».
Па словах прадстаўніка выведкі, апэрацыя «Рассейскага добраахвотніцкага корпуса» і легіёна «Свабода Расеі» працягваецца. Паводле яго слоў, цяпер на тэрыторыі РФ засталіся ў асноўным «пузатыя гаішнікі».
Ён дадаў, што барацьба з узброенымі баевікамі не ўваходзіць у кампэтэнцыю «гибддшников», накіраваных прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на мяжу ў рамках пляна «Эдэльвейс», таму што яны «у асноўным навучаныя зьбіваць удзельнікаў мірных акцый пратэсту дубінкамі і браць хабар з пэнсіянэраў».
«Таму гэта было так няўдала. Таму трэба з артылерыі і „Градаў“ бамбіць і зьнішчаць цывільныя дамы саміх маскоўцаў. Гэта ўсё адбываецца ў прамым эфіры, увесь сьвет глядзіць», — сказаў на заканчэньне прадстаўнік выведкі.
22 траўня на тэрыторыю Белгарадзкай вобласьці Расеі ўвайшлі некалькі дзясяткаў байцоў, якія заявілі пра сваю прыналежнасьць да РДК і легіёну «Свабода Расеі». Яны захапілі расейскую памежную заставу і знаходзіліся ў некалькіх населеных пунктах гарадзкой акругі. Падчас гэтых рэйдаў у Кіеве сьцьвярджалі, што Ўкраіна не мае да іх наўпроставага дачыненьня, паколькі «Расейскі добраахвотніцкі корпус» не ўваходзіць у склад яе ўзброеных сіл і складаецца з грамадзян Расеі.
Раніцай 1 чэрвеня Расейскі добраахвотніцкі корпус і легіён «Свабода Расеі», якія ваююць на баку Ўкраіны, абвясьцілі аб новым рэйдзе на тэрыторыю РФ. Пасьля Мінабароны РФ паведаміла аб «няўдалай спробе ўварваньня» у Белгародзкай вобласьці.