Палітык адзначыла, што «забітая горам» і яе «думкі з ахвярамі і іх сем’ямі». «Я выказваю свае глыбокія спачуваньні ўраду і народу Індыі. Мы падтрымліваем вас у гэты сумны час, [прэмʼер-міністар] Нарэндра Модзі», — напісала яна ў «Твітары».
Аляксандр Лукашэнка адрасаваў спачуваньні прэзыдэнту Індыі Драўпадзі Мурму і семʼям загінулых.
«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі вестку пра вялікую колькасьць ахвяр у выніку сутыкненьня трох цягнікоў у штаце Адзіша», — прыводзіць тэкст пасланьня яго прэс-служба.
Паводле даных індыйскіх СМІ, у выніку сходу аднаго цягніка з рэек і сутыкненьня з двума саставамі загінула як найменей 288 чалавек, пацярпела каля тысячы.