Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Польшчы заявіў, што будзе хадайнічаць аб узмацненьні санкцый ЭЗ супраць Беларусі


Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

Польшча на гэтым тыдні ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Ад 1 чэрвеня цалкам забараніла ўезд на сваю тэрыторыю фураў зь беларускімі і расейскімі нумарамі.

«У сьвятле нядаўніх дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі Польшча была вымушаная ўвесьці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі, і я буду хадайнічаць аб іх узмацненьні таксама ў Радзе Эўропы», — заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі 1 чэрвеня падчас візыту ў Нідэрлянды, піша Polskieradio 24.

«У Эўрапейскай радзе я таксама буду хадайнічаць аб узмацненьні санкцый у дачыненьні да Беларусі, бо мы выразна бачым, як моцна Беларусь залежыць ад Расеі. Мы адчуваем гэта ў тым штучным міграцыйным нападзе, ад якога мы абараніліся», — заявіў Маравецкі на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэмʼерам Нідэрляндаў Маркам Рутэ.

Маравецкі зазначыў, што Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй для абыходу санкцый.

«Таму Польшча імкнецца вельмі скрупулёзна ня толькі выконваць гэтыя санкцыі, але і ўмацоўваць іх, устараняць шчыліны. Гэта важна, каб Расея як мага глыбей адчувала ўплыў санкцый на яе эканоміку — а пакуль што адчувае занадта слаба».

У сувязі з гэтым, зазначыў Маравецкі, Польшча і яшчэ некалькі краін вядуць перамовы аб узмацненьні санкцый супраць Беларусі.

30 траўня МУС Польшчы абʼявіла аб унясеньні ў санкцыйны сьпіс 365 прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

Ад 1 чэрвеня Польшча цалкам забараніла ўезд на сваю тэрыторыю фураў зь беларускімі і расейскімі нумарамі.

Раней Польшча ўжо закрыла памежны пераход у Баброўніках. Такім чынам, апошнія чатыры месяцы фуры маглі перасякаць беларуска-польскую мяжу толькі праз пункт пропуску Казловічы — Кукурыкі.

Рашэньне Польшчы працягваць ціск на беларускі рэжым зьвязана з жорсткім прысудам журналісту Андрэю Пачобуту, якога асудзілі на 8 гадоў калёніі ў лютым. Тады ж Польшча паступова пачала ўводзіць абмежаваньні на рух фураў празь мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG