Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку асудзілі 67-гадовага доктара сацыялягічных навук Юрыя Бубнова


Юры Бубноў, архіўнае фота 2013 году
Юры Бубноў, архіўнае фота 2013 году

26 траўня суд Кастрычніцкага раёна Магілёва асудзіў 67-гадовага прафэсара, доктара сацыялягічных навук Юрыя Бубнова да 2 гадоў пазбаўленьня волі, паведаміла BPN крыніца, якая пажадала застацца ананімнай.

Паводле крыніцы, менавіта такі тэрмін для Бубнова запытваў пракурор. Суд над Бубновым адбываўся з 4 траўня, працэс вяла судзьдзя Вольга Зарычнюк.

Навуковец сваю віну не прызнаў. Яго абвінавачвалі паводле двух крымінальных артыкулаў — 367 і 368 (паклёп і абраза Лукашэнкі).

Праваабаронцы прызналі яго палітычным зьняволеным.

  • Юрыя Бубнова затрымалі сёлета 12 студзеня на працоўным месцы.
  • З 1997 году Юры Бубноў быў загадчыкам катэдры гуманітарных дысцыплін эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта харчовых і хімічных тэхналёгіяў у Магілёве. Ягоны партрэт знаходзіцца на дошцы гонару вэтэранаў.
  • У Магілёве Бубноў вядомы таксама як адзін са стваральнікаў Цэнтру гарадзкіх ініцыятываў і фэстывалю «Дранік-фэст». Мае ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі, знак «Выдатнік адукацыі» (2016).
  • Нарадзіўся ў Цьвярской вобласьці Расеі, у Беларусі жыве з 1988 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG