Як паведамляе праваабарончы Тэлеграм-канал Mayday.Team, гэта здарылася яшчэ 12 студзеня — навукоўца затрымалі на катэдры ўнівэрсытэту, дзе ён працуе.
Юры Бубноў — прафэсар, загадчык катэдры гуманітарных дысцыплін, доктар сацыялягічных навук. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару вэтэранаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту тэхналёгій.
Як вдзначае Mayday.Team, у Магілёве Юрый Бубноў вядомы ня толькі як сацыёляг, але і як адзін з стваральнікаў Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў і фэстывалю «Дранік-фэст».