Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскаму прафэсару Бубнову выставілі абвінавачаньне. У СІЗА ён атрымаў траўму галавы


Юры Бубноў, архіўнае фота 2013 году
Юры Бубноў, архіўнае фота 2013 году

Затрыманаму магілёўскаму навукоўцу-сацыёлягу, загадчыку катэдры гуманітарных дысцыплін Беларускага ўнівэрсытэта харчовых і хімічных тэхналёгій Юрыю Бубнову выставілі абвінавачаньне ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК).

Іншых падрабязнасьцяў справы пакуль няма, пішуць магілёўскія праваабаронцы MAYDAY.

Вядома, што ў магілёўскім СІЗА Бубноў атрымаў траўму галавы. Афіцыйная вэрсія — зваліўся з нараў, траўма, як сьцьвярджаюць, несурʼёзная.

Навукоўца затрымалі 12 студзеня на працы. Юрый Бубноў узначальвае катэдру гуманітарных дысцыплін Беларускага ўнівэрсытэта харчовых і хімічных тэхналёгій з 1997 году. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару вэтэранаў унівэрсытэта. Ён узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі».

У Магілёве Бубноў вядомы не толькі як навуковец, але і як грамадзкі дзеяч. Ён адзін са стваральнікаў Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў у Магілёве і фэстывалю «Дранік-фэст».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG