Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове абвясьцілі аб першых супольных з Францыяй, Румыніяй і Вялікай Брытаніяй вайсковых вучэньнях


Кішынёў, архіўнае фота
Кішынёў, архіўнае фота

Замежная тэхніка і сілы на манэўры «Паветраны бастыён» будуць заходзіць на малдоўскую тэрыторыю з 25 траўня.

Урад Малдовы паведаміў аб увядзеньні з 25 да 27 траўня замежнай вайсковай тэхнікі і сіл на малдоўскую тэрыторыю для правядзеньня першых супольных з Францыяй, Румыніяй і Вялікай Брытаніяй вайсковых вучэньняў «Паветраны бастыён».

Згодна з паведамленьнем ураду, тэхнічныя падразьдзелы будуць рухацца праз прапускны пункт «Леўшэнь», потым у кірунку Кішынёва на вайсковую базу «Бульбаака». Калёны будзе суправаджаць паліцыя.

У траўні парлямэнт Малдовы ініцыяваў працэдуру выхаду зь Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД.

У красавіку Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю, у якой рэкамэндаваў да канца 2023 году пачаць з Малдовай перамовы аб яе далучэньні да Эўразьвязу.

18 траўня прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што сяброўства ў Эўразьвязе — найлепшы спосаб для краіны абараніцца ад патэнцыйнай расейскай агрэсіі, а яе цяперашні статус нэўтралітэту заўсёды можа быць перагледжаны.

Першага чэрвеня ў Малдове пройдзе першы саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці, створанай летась прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам для паляпшэньня супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і краінамі, якія не ўваходзяць у яго склад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG