«Калі нехта думае, што я паміраць сабраўся, супакойцеся. Супакойцеся. Гэта ня больш чым пустыя развагі ў мэсэнджарах і тэлеграм-каналах. Адэнавірус ці што там было? Адэнавірус. Нічога. Каранік усьміхаецца: лечыцца тры дні. Але паколькі ў мяне не было магчымасьці лячыцца (то ў Маскву трэба, то суботнікі, то ў Горадні, потым Гомель), усё гэта назьбіралася. Таму паміраць я не зьбіраюся, хлопцы. Вы яшчэ мучыцца са мной будзеце вельмі доўга», — заявіў Лукашэнка, яго цытуе БелТА.
- 9 траўня Лукашэнка выглядаў хворым падчас параду ў Маскве 9 траўня, там ён ня змог прайсьці некалькі соцень мэтраў да Магілы невядомага салдата, яго давезьлі на электракары. Таксама СМІ заўважылі, што ў Лукашэнкі была перабінтаваная правая рука. Яшчэ раней СМІ заўважылі ягоны сіплы голас у час апошніх публічных выступаў.
- Пазьней Лукашэнка наведаў цырымонію ўскладаньня кветак да манумэнта Перамогі ў Менску 9 траўня, аднак ня выступіў на ёй, як ва ўсе папярэднія гады: замест яго выступіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Не зьявіўся Лукашэнка і на сьвяткаваньні Дня сьцяга, герба і гімна.
- 13 траўня адразу некалькі СМІ паведамілі, што ўвечары картэж Лукашэнкі на 2 гадзіны прыяжджаў у «Рэспубліканскі клінічны мэдычны цэнтар».
- Кіраўнік НАУ Павал Латушка заявіў, што валодае інфармацыяй, што ў Лукашэнкі моцная вірусная інфэкцыя — інфэкцыйна-алергічны міякардыт.
- СМІ і сацыяльныя сеткі актыўна абмяркоўвалі стан здароўя Лукашэнкі, а таксама палітычныя пэрспэктывы Беларусі ў выпадку яго сыходу з палітычнай арэны і з жыцьця.
- Лукашэнка не зьяўляўся ў публічнай прасторы 5 дзён.