Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкая асамблея NATO прызнала генацыдам злачынства Расеі супраць Украіны


Парлямэнцкая асамблея NATO прызнала генацыдам злачынства Расеі супраць Украіны.
Парлямэнцкая асамблея NATO прызнала генацыдам злачынства Расеі супраць Украіны.

Парлямэнцкая асамблея NATO прызнала генацыдам злачынства Расеі супраць Украіны і падтрымала стварэньне міжнароднага адмысловага трыбуналу для суду над Уладзімірам Пуціным, паведаміла віцэ-сьпікерка Вярхоўнай Рады Ўкраіны Алена Кандрацюк.

Дэлегацыі парлямэнтаў краін NATO, паводле слоў Кандрацюк, аднагалосна прагаласавалі за адпаведную рэзалюцыю, у якой, у прыватнасьці, гаворыцца аб далейшай падтрымцы Ўкраіны краінамі — удзельніцамі Альянсу і зацьвярджэньні мэханізмаў рэпарацый і кампэнсацый з боку Расеі, якія пойдуць на пасьляваеннае аднаўленьне ўкраінскіх рэгіёнаў.

Таксама ў рэзалюцыі парлямэнтары краін NATO прызналі расейскі рэжым тэрарыстычным і назвалі яго «рашызмам». Акрамя таго, у рэзалюцыі Парлямэнцкая асамблея NATO заклікае ўрады краін — удзельніц Паўночнаатлянтычнага альянсу запрасіць Украіну ў NATO на саміце ў Вільні і ўзгадніць для яе дакладны альгарытм уступленьня ў арганізацыю.

У сакавіку 2023 году Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і расейскай упаўнаважанай у пытаньнях правоў дзяцей Марыі Львовай-Бяловай. Пуціну ставяць у віну адказнасьць за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расею. Як растлумачылі ў судзе, ёсьць «разумныя падставы» меркаваць, што прэзыдэнт РФ нясе за гэта асабістую адказнасьць. Дзіцячы амбудсмэн РФ Марыя Львова-Бялова падазраецца ў аналягічных злачынствах. Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ў прынятай 27 красавіка рэзалюцыі заклікала міжнародную супольнасьць «падтрымаць судовы перасьлед і прыцягненьне да адказнасьці» за незаконнае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей, сярод іншых асоб, і Аляксандра Лукашэнкі, «самаабвешчанага прэзыдэнта Беларусі».

19 студзеня 2023 году Эўрапарлямэнт прагаласаваў за рэзалюцыю аб стварэньні трыбуналу, які будзе судзіць палітычнае кіраўніцтва Расеі на чале з Пуціным за ваенную агрэсію супраць Украіны. У сваю чаргу, кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла пра неабходнасьць стварыць спэцыялізаваны суд пры падтрымцы ААН для расьсьледаваньня і судовага перасьледу дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне. Яна таксама паведаміла, што ЭЗ створыць у Гаазе каардынацыйны цэнтар для збору доказаў расейскіх злачынстваў. А намесьніца дзяржсакратара ЗША ў палітычных справах Вікторыя Нуланд паведаміла, што трыбунал для Расеі можа зьявіцца ўжо да лета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG