Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы: «Уключэньне вольнай Беларусі ў эўрапейскую сям’ю павінна быць стратэгічным прыярытэтам Рады Эўропы»


Анджэй Дуда
Анджэй Дуда

17 траўня падчас дэбатаў «United for Europe» у рамках саміту Рады Эўропы прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што «ўключэньне свабоднай Беларусі ў эўрапейскую сямʼю павінна быць стратэгічным прыярытэтам Рады Эўропы».

Ён падкрэсьліў, што неабходна ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі і змагацца за вызваленьне ўсіх палітвязьняў, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута і ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

«Нягледзячы на варʼяцкую пуцінскую вайну, мы павінны змагацца за ўмацаваньне дэмакратыі і свабоды ў сучасным сьвеце. Я цьвёрда веру, што вайна ва Ўкраіне скончыцца перамогай вольнага сьвету. Тады пачнецца новая глава ў гісторыі Рады Эўропы», — заявіў Анджэй Дуда, яго цытуе прэс-служба прэзыдэнта Польшчы.

Таксама Анджэй Дуда выказаў думку, што Рада Эўропы павінна падтрымліваць краіны Заходніх Балканаў, Украіну, Грузію і Малдову на іх шляху ў Эўразьвяз.

Саміт краінаў Рады Эўропы праходзіць у Рэйк’явіку 16-17 траўня. На яго запрасілі і дэмакратычную лідэрку Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую.

17 траўня Сьвятлана Ціханоўская на саміце Рады Эўропы заявіла, што «тут і цяпер мы пачынаем наш шлях да ўступленьня Беларусі ў Раду Эўропы».

«Каб атрымаць паўнавартаснае сяброўства, нам трэба вярнуць у Беларусь дэмакратыю, адмяніць пакараньне сьмерцю. Трэба будзе правесьці рэформу заканадаўства. Мы гэта ўсё зробім. Наша мэта — сяброўства ў Радзе Эўропы», — падкрэсьліла Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG