Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Банглядэш і М’янму абрынуўся наймагутнейшы за паўтара дзясятка гадоў цыклён — тысячы людзей ужо пазбавіліся дамоў


Першыя наступствы прыходу цыклёну ў М'янме
Першыя наступствы прыходу цыклёну ў М'янме

Цыклён «Мока», паводле ацэнак экспэртаў, можа закрануць да 2 мільёнаў чалавек. 

«Мока» — самы магутны цыклён, які абрынуўся на Банглядэш з 2007 году, і, верагодна, закране больш за 2 мільёны чалавек непасрэдна на сваім шляху. Таксама ён абрынуўся ў нядзелю і на ўзьбярэжжа М’янмы, піша Deutsche Welle.

Вецер з хуткасьцю да 210 кілямэтраў у гадзіну, што эквівалентна ўрагану 5-й катэгорыі, цыклён прымусіў улады эвакуяваць сотні тысяч людзей у адмысловыя прытулкі.

Пачаліся моцныя разбурэньні: шторм вырываў дрэвы і прыносіў моцны дождж уздоўж узьбярэжжа на мяжы Банглядэш і М’янмы.

У Банглядэш улады аб’явілі найбольшую небясьпеку для Кокс-Базару, дзе пражывае больш за мільён уцекачоў рагінджа, якія жывуць у хісткіх дамах.

Улады таксама папярэдзілі, што моцныя дажджы могуць выклікаць апоўзьні і нанесьці сур’ёзную шкоду васьмі прыбярэжным раёнам Банглядэш.

Работнікі службы дапамогі рыхтуюцца да «Мокі». З пятніцы больш за 4000 жыхароў пасёлка Сітвэ ў М’янме эвакуяваныя, а больш за 20 000 чалавек перамешчаныя ў прытулкі, у тым ліку ў манастыры, пагады і школы, сказаў Цін Найн Оо, супрацоўнік службы дапамогі ў Сітвэ.

«Шторм яшчэ не ўвайшоў у сваю моц, таму ў нас няма асаблівых цяжкасьцяў. Аднак занадта шмат людзей у сховішчах і недастаткова прыбіральняў», — дадаў ён.

Больш за 300 000 чалавек перавезьлі ў больш бясьпечныя месцы ў Банглядэш. У краіне падрыхтавалі больш за 1500 сховішчаў ад цыклёнаў. Гуманітарныя работнікі таксама назапасілі тоны сухіх пайкоў і падрыхтавалі дзясяткі машын хуткай дапамогі для лягераў для ўцекачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG