Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей зьніклі бязь вестак пасьля шторму ў Новай Зэляндыі


Наступствы цыклёну ў Новай Зэляндыі
Наступствы цыклёну ў Новай Зэляндыі

Колькасьць загінулых у выніку цыклёну «Габрыэль» у Новай Зэляндыі ўзрасла да 11 чалавек.

Тысячы людзей лічацца зьніклымі бязь вестак праз тыдзень пасьля шторму, які абрынуўся на поўнач краіны, піша Reuters.

Цыклён абрынуўся на самы паўночны рэгіён 12 лютага і прайшоў усходнім узьбярэжжам, наносячы шырокія разбурэньні. Прэм’ер-міністар Крыс Гіпкінс назваў «Габрыэль» найбуйнейшым стыхійным бедзтвам Новай Зэляндыі ў гэтым стагодзьдзі.

У нядзелю паліцыя паведаміла, што яшчэ два чалавекі загінулі ў Гокс-Бэй пры абставінах, зьвязаных з цыклёнам. Магчымыя і іншыя сьмяротныя выпадкі, сказаў Гіпкінс журналістам, заявіўшы, што 3216 чалавек былі ўратавалі, у той час як паліцыя спрабавала высьветліць статус больш чым 3000 іншых.

Парушана тэлекамунікацыя, у рэгіёне недахоп прэснай вады і пашкоджаныя дарогі, якія ўсё яшчэ абмяжоўваюць доступ да некаторых раёнаў.

Шмат ураджаю зьнішчана, а 28 000 дамоў па-ранейшаму застаюцца без электрычнасьці, сказаў прэм’ер.

Каманда ратавальнікаў зь Фіджы адправіцца ў Новую Зэляндыю, каб дапамагчы ў аднаўленьні, гэта адна з 12 прапаноў міжнароднай дапамогі, атрыманых да гэтага часу, сказаў Гіпкінс.

Ратавальнікі і вайскоўцы скідаюць важныя матэрыялы з дапамогай верталётаў у населеныя пункты, якія апынуліся ў тупіку. Вада затапіла дамы і фэрмы, змыла і пашкодзіла масты, загінула шмат жывёл.

Ёсьць паведамленьні аб марадэрствах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG