Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Францкевіча ў калёніі месяц трымалі ў ШЫЗА


Аляксандар Франкевіч
Аляксандар Франкевіч

У Беларусі 1489 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных значна больш.

Палітзьняволенага Аляксандра Францкевіча ў калёніі ўтрымлівалі месяц у ШЫЗА, паведаміла «Вясна».

Аляксандар Франкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня», асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязьня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў Івацэвіцкую калёнію № 5.

28 сакавіка яго зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Адразу Аляксандра адправілі туды на 10 дзён, а потым працягнулі тэрмін. У ШЫЗА анархіст можа знаходзіцца да гэтага часу. Таксама да палітвязьня ня можа трапіць адвакат.

  • 6 траўня Францкевіч сустрэў у калёніі сваё 33-годзьдзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG