Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: у палітыка Казлова памерла маці, яго не пусьцілі з калёніі на пахаваньне


Турма ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота
Турма ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі 1495 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных значна больш.

У зьняволенага палітыка Мікалая Казлова памерла маці. Пра сьмерць маці палітыка, старшыні АГП Мікалая Казлова паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Палітвязня не адпусьцілі з калёніі на пахаваньне.

Мікалай Казлоў — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяца арышту за разгалошваньне дадзеных следзтва па справе Каардынацыйнай рады.

27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП, абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Менску ў 2020 годзе (арт. 342 КК).

Трэцяга лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 года калёніі.

Закон дазваляе адпусьціць зьняволенага на пахаваньне, але ўлады гэтае права не заўсёды выконваюць.

Раней стала вядома пра сьмерць маці былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі і лідэра грамадзкай арганізацыі «Гавары праўду», а цяпер палітвязьня Андрэя Дзьмітрыева.

Некаторых палітвязьняў, як Аляксандра Казуліна і Алеся Бяляцкага, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС раней адпускаў разьвітацца з памерлымі блізкімі, іншыя такой магчымасьці ня мелі.

Што прадугледжвае Крымінальна-выканаўчы кодэкс Беларусі

Артыкул 92. Выезды асуджаных да пазбаўленьня волі за межы папраўчых установаў:

  • 1. Асуджаным да пазбаўленьня волі, якія ўтрымліваюцца ў папраўчых калёніях для асобаў, што ўпершыню адбываюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, і папраўчых калёніях для асобаў, што раней адбывалі пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, ва ўмовах агульнага рэжыму, папраўчых калёніях-пасяленьнях і выхаваўчых калёніях, а таксама асуджаным, пакінутым ва ўстаноўленым парадку ў сьледчых ізалятарах для выкананьня работ па гаспадарчым абслугоўваньні, могуць быць дазволеныя кароткатэрміновыя выезды за межы папраўчых і выхаваўчых установаў працягласьцю да сямі сутак, ня лічачы часу, неабходнага для праезду туды і назад, у сувязі з выключнымі абставінамі, пазначанымі ў частцы пятай артыкула 59 гэтага Кодэксу, а таксама для папярэдняга вырашэньня пытаньняў працоўнага і бытавога ўладкаваньня пасьля вызваленьня.
  • 6. Дазвол на кароткатэрміновы выезд даецца начальнікам папраўчай установы па ўзгадненьні з пракурорам з улікам характару і цяжкасьці зробленага злачынства, асобы і паводзінаў асуджанага.

Артыкул 59. Парадак і ўмовы выкананьня пакараньня ў выглядзе арышту:

  • 5. Пры выключных абставінах (сьмерць ці цяжкая хвароба блізкага родзіча, якая пагражае яго жыцьцю, стыхійнае бедзтва, якое нанесла вялікую матэрыяльную шкоду асуджанаму ці яго сям’і) асуджаным на арышт рашэньнем начальніка арыштнага дому можа быць дазволеная тэлефонная размова працягласьцю да 15 хвілінаў з блізкімі родзічамі з аплатай з уласных сродкаў асуджанага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG