Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва Fitch панізіла крэдытны рэйтынг беларускага «Банка разьвіцьця» да пераддэфолтнага


Будынак беларускага «Банка разьвіцьця»
Будынак беларускага «Банка разьвіцьця»

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг у замежнай валюце «Банка разьвіцьця» з СС да пераддэфолтнага С.

Як паведамляецца на сайце агенцтва, прычына паніжэньня рэйтынгу — перанос выплат купонаў па эўрааблігацыях у далярах, заплянаваных на 2 траўня і 2 лістапада 2023 году на пачатак траўня 2024 году.

«Калі выплата па купоне за май 2023 года я будзе праведзена інвэстарам на працягу 14-дзённага льготнага пэрыяду, мы будзем лічыць гэта абмежаваным дэфолтам», — адзначае Fitch Ratings.

Агенцтва папярэджвае, што панізіць рэйтынг «Банка разьвіцьця» да абмежаванага дэфолту, калі выплату па купонах за 2 траўня ня зробяць на працягу 14-дзённага пэрыяду.

Крэдытны рэйтынг у беларускіх рублях пры гэтым пакінулі на ранейшым узроўні — ССС.

  • «Банк разьвіцьця» заснаваны ў 2011 годзе Саветам Міністраў і Нацбанкам Беларусі ў супрацоўніцтве зь міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, галоўная мэта яго дзейнасьці — разьвіцьцё сыстэмы фінансаваньня дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвэстыцыйных праектаў.
  • Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings разам са Standard & Poor’s і Moodyʼs уваходзіць у так званую «Вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў і спэцыялізуецца на прадстаўленьні сусьветным крэдытным рынкам незалежных і арыентаваных на пэрспэктыву адзнак крэдытаздольнасьці, аналітычных дасьледаваньняў і дадзеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG