Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Беларусі заявіла пра чарговы этап праверкі баявой гатоўнасьці, які пройдзе ў траўні


Вайсковец на папярэдніх вучэньнях у Берасьцейскай вобласьці, якія прайшлі ўзімку 2023 году
Вайсковец на папярэдніх вучэньнях у Берасьцейскай вобласьці, якія прайшлі ўзімку 2023 году

У першую чаргу правяраць будуць вайсковыя часткі Горадзенскай, Берасьцейскай і Менскай абласьцей.

Праверкі баявой гатоўнасьці апошнім часам праводзяцца ў Беларусі рэгулярна. Новая праверка прызначана на травень.

«Адпрацоўка практычных дзеяньняў сплянаваная пры правядзеньні вучэньняў і трэнінгаў рознага маштабу, падчас некаторых зь іх прадугледжана ажыцьцявіць заклік вайсковаабавязаных, агульная колькасьць якіх не перавысіць 1000 чалавек. Адной з асаблівасьцяў комплекснай праверкі будзе апрабацыя фармаваньня атрадаў народнага апалчэньня і выкананьне імі вучэбна-баявых задач у інтарэсах падтрыманьня ваеннага становішча», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У прызначаныя раёны адправілася тэхніка — адлегласьць 300 км. На маршруце, сярод іншага, будуць трэнаваць авіяцыйнае прыкрыцьцё наземных войскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG