Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі вайсковы кантынгент у Беларусі налічвае каля 2,8 тысяч чалавек, — камандуючы ўкраінскімі войскамі


Сяргей Наеў
Сяргей Наеў

Расейскі кантынгент рэгіянальнай групоўкі войскаў у Беларусі налічвае каля 2,8 тысячы чалавек, заявіў у інтэрвію інфармагенцтву «Укрінформ» камандуючы Аб'яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Сяргей Наеў.

Паводле яго, для «дзеяньняў на паўночным напрамку супернік прыцягвае дзьве групоўкі прыкрыцьця дзяржаўнай мяжы, якія дысьлякуюцца ў паўднёвай частцы Беларусі, а таксама ў Бранскай і Курскай абласьцях Расеі, агульнай колькасьцю каля 17 тысяч чалавек».

Сяргей Наеў таксама зазначыў, што самалёты і вэрталёты Паветрана-касьмічных сіл РФ «дысьлякуюцца на беларускіх вайсковых аэрадромах».

Ён падкрэсьліў, што сытуацыю ў гэтым раёне кантралююць украінскія сілы абароны, але Расея працягвае «сыстэматычна біць па прымежных раёнах Сумскай і Чарнігаўскай абласьцей з артылерыі, вядзе паветраную выведку з мэтай нанясеньня агнявога паражэньня абʼектаў крытычнай грамадзянскай інфраструктуры і выкрыцьця ўкраінскай сыстэмы СПА».

24 красавіка ў Жытоміры на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэмʼер-міністрам Эстоніі Каяй Калас прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў: «Я лічу, што на сёньня — менавіта на сёньня — у адпаведнасьці з усімі дадзенымі, якія ў мяне ёсьць, пагрозы на гэтым [беларускім ] напрамку няма».

  • У лютым 2022 году кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў. Тэрыторыя Беларусі і пазьней актыўна выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне ў асобныя пэрыяды.
  • 10 кастрычніка 2022 году Аляксандар Лукашэнка абвясьціў аб дамоўленасьці з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным разгарнуць рэгіянальную групоўку войскаў на тэрыторыі Беларусі. З 15 кастрычніка Расея пачала перакідаць войскі ў Беларусь.
  • У студзені прайшла тыднёвая трэніроўка аб’яднанага камандаваньня «рэгіянальнай групоўкі войскаў». З пачатку 2023 году ў Беларусі пэрыядычна таксама праводзяць вучэньні тэрытарыяльных войскаў.
  • Вучэньні адбываюцца на фоне вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны. У гэтай агрэсіі кіраўніцтва Беларусі падтрымлівае Крэмль, хаця беларускае войска ў баях ня ўдзельнічае. Менавіта пасьля вайсковых манэўраў у Беларусі войскі Расеі ў лютым 2022 году перасеклі мяжу, напаўшы на Ўкраіну.
  • Украіна актыўна ўмацоўвае паўночныя тэрыторыі, дапускаючы паўторнае ўварваньне суперніка зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG