Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала «рашызм» дзяржаўнай ідэалёгіяй Расеі


Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла заяву «Аб прызнаньні існуючага ў Расейскай Фэдэрацыі палітычнага рэжыму рашызмам і асуджэньні яго ідэалягічных асноваў і грамадзкай практыкі як таталітарных і чалавеканенавісьніцкіх». Як паведаміў спікер Руслан Стэфанчук, заява была прынятая на пасяджэньні 2 траўня.

«Сёньня была прынята важная заява, якой Вярхоўная Рада Ўкраіны асудзіла рашызм як ідэалёгію і практыку, якія ляжаць у аснове дзяржаўнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі», — напісаў ён у Facebook.

У заяве парлямэнт Украіны зьвяртаецца да ААН, Эўрапарлямэнту, ПАРЭ, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі NATO, урадаў і парлямэнтаў замежных краін з заклікам падтрымаць асуджэньне ідэалёгіі, палітыкі і практыкі «рашызму».

Вярхоўная Рада таксама заклікае міжнародную супольнасьць прымяніць рэальныя захады, якія дазволяць прыцягнуць вайскова-палітычнае кіраўніцтва Расеі да адказнасьці за зьдзяйсьненьне злачынства агрэсіі, ваенных злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасьці і генацыду супраць Украіны і яе народу, сказаў сьпікер.

Згодна з зацьверджанай заявай, прыкметамі «рашызму» зьяўляюцца: мілітарызм, культ правадыра і сакралізацыя дзяржаўных інстытутаў, самаўзьвялічваньне Расейскай Фэдэрацыі шляхам гвалтоўнага ўціску і/або адмаўленьня існаваньня іншых народаў, навязваньне расейскай мовы і культуры іншым народам, прапаганда ідэй «русского мира», сыстэматычнае парушэньне нормаў і прынцыпаў міжнароднага права, сувэрэнных правоў іншых дзяржаў, іх тэрытарыяльнай цэласнасьці і міжнародна прызнаных межаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG