Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На літоўска-беларускай мяжы перахапілі бесьпілётнік з кантрабандным тытунём


Для кантрабанды тытуню зь Беларусі ў Літву пачалі выкарыстоўваць дроны. Фота МУС Літвы, 17 красавіка 2023
Для кантрабанды тытуню зь Беларусі ў Літву пачалі выкарыстоўваць дроны. Фота МУС Літвы, 17 красавіка 2023

Літоўскія памежнікі перахапілі ў Салечніцкім раёне на мяжы зь Беларусьсю бесьпілётнік, на якім замацавалі амаль 700 пачкаў цыгарэт зь беларускімі акцызнымі маркамі.

Як паведамляецца на сайце памежнай службы Літвы, бесьпілётнік, які ляцеў у глыб літоўскай тэрыторыі, заўважылі праз сыстэму відэаназіраньня.

«Адразу ж задзейнічалі ўстаноўку для барацьбы зь бесьпілётнікамі і перакрылі ўчастак. Асоба, якая кіравала бесьпілётнікам, у вышуку», — адзначаецца ў паведамленьні.

Падчас агляду мясцовасьці таксама зь беларускімі цыгарэтамі затрымалі 25-гадовага мясцовага жыхара, які нёс 700 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасьці. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад 5200 да 6000 эўра.

Дрон і цыгарэты часова захоўваюцца ў пункце пропуску «Пурвяны».

Сёлета ў студзені Літва затрымала рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт зь Беларусі, якія перавозілі чыгункай. У ёй было 672 тысяч пачкаў нелегальных цыгарэт на суму больш за 2,5 мільёна эўра. Гэты груз зьяўляецца самай буйной кантрабандай, затрыманай літоўскімі памежнікамі з 2000 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG