Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзіны літоўскі мільярдэр прадаў сваю кампанію ў Беларусі


Нерыюс Нума (Нумавічус)
Нерыюс Нума (Нумавічус)

Мільярдэру ўдалося прадаць актыў да таго, як улады ўнесьлі прадпрыемства ў сьпіс забароненых да адчужэньня кампаній.

Буйная горадзенская мясаперапрацоўчая кампанія «Квінфуд» (уладальнік гандлёвай маркі «Гродфуд») яшчэ ў красавіку 2022 году зьмяніла ўладальніка, заўважыў Office Life. Вядома пра гэта стала толькі цяпер. Гэта адбылося да зьяўленьня сьпісу актываў, выхад зь якіх іншаземцам забаронены.

З пачатку 2010-х кампаніяй валодаў адзіны літоўскі мільярдэр Нерыюс Нума, прэзыдэнт VP Group і асноўны ўладальнік сеткі Maxima. У 2020 годзе яго багацьце ацэньвалася ў 2,5 млрд эўра.

«Квінфуд» існуе з 2003 году, раней гэта была даччыная структура беластоцкага холдынгу Mispol. Прадпрыемства вырабляе мясныя кансэрвы, якія прадаюцца ў тым ліку ў расейскіх сетках.

З красавіка мінулага году 100-працэнтным уласьнікам «Квінфуду» стаў беларускі прадпрымальнік Валер Загорскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG