Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: прызначылі суд над 64-гадовым мастаком Драздовым; Разьнічэнка выйшаў на волю


Суд у Менску, архіўнае фота
Суд у Менску, архіўнае фота

У Беларусі 1494 палітвязьні, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных значна больш.

Мастака Генадзя Драздова абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці»

Як паведамляе «Вясна», мастака і былога кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» Генадзя Драздова, якому 64 гады, затрымалі ў сярэдзіне жніўня. Суд прызначыў яму 15 дзён арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Адразу паведамлялася, што супраць Драздова завялі крымінальную справу за «актыўны ўдзел у акцыях пратэсту» ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Цяпер стала вядома, што яго таксама вінавацяць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).

Мастак суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў. Горадня, 12 кастрычніка 2017
Мастак суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў. Горадня, 12 кастрычніка 2017

Суд над ім адбудзецца 2 траўня ў Менскім гарадзкім судзе. Справу будзе разглядаць судзьдзя Яўген Пісарэвіч.

На волю выйшаў палітвязень Яўген Разьнічэнка

Стала вядома пра вызваленьнем Яўгера Разьнічэнкі, якога затрымалі разам зь Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня 2020 году.

Яўгена Разьнічэнку асудзілі на 3,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, паводле ч. 1 арт. 342 КК, а таксама ў гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да міліцыянтаў (арт. 364 Крымінальнага кодэксу).

За кратамі ён быў больш за 2 гады і 10 месяцаў.

Разам з Разьнічэнкам быў асуджаны Дзьмітры Фурманаў на 2 гады калёніі і Ўладзімір Кніга на 4 гады. Іх таксама затрымалі 29 траўня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG