Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў, якія спрабавалі трапіць у Польшчу бязь візаў, усё ж пусьцілі ў краіну


Вакзал Тарэспаля з боку мястэчка. Тарэспаль.
Вакзал Тарэспаля з боку мястэчка. Тарэспаль.

23 красавіка хлопец і дзяўчына зь Беларусі спрабавалі трапіць у Польшчу праз памежны пераход у Тарэспалі, ня маючы польскіх візаў. Польскія памежнікі адмовілі ім у пропуску і выдалі адпаведную пастанову.

Маладыя людзі сьцьвярджалі, што баяцца за сваю бясьпеку. Яны папрасілі аб міжнароднай абароне, бо падазраюць, што ў Беларусі на іх завялі справу за данаты ў фонд «BySol». У Беларусі абаіх выклікалі ў ДФР.

Як перадае Белсат, юрыст, які дапамагае двум беларусам, расказаў, што маладыя людзі ўжо на тэрыторыі Польшчы. Цяпер ідзе працэс рэгістрацыі, пасьля ў камэндатуры Тарэспальскага аддзелу Памежнай аховы беларусы будуць афармляць заяўку на міжнародную ахову.

Выдварыць іх у Беларусь цяпер ня маюць права. Памежнікі абавязаныя прыняць у іх заяву на міжнародную абарону і цягам 48 гадзін перадаць справу начальніку Ўпраўленьня справаў іншаземцаў. Пасьля падачы заявы іх могуць або зьмясьціць пад варту (што малаімаверна — такое робяць звычайна з тымі, хто перайшоў мяжу нелегальна і здаўся), або прапанаваць ім пражываньне ў цэнтры ўцекачоў, або адпусьціць на волю, калі ёсьць іншы варыянт з жыльлём.

Юрыст паведаміў, што беларусы выберуць апошні варыянт, бо маюць знаёмых у Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG