Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разбурылі мэмарыял рэпрэсаваным у часы Сталіна літоўцам і палякам


Помнік загінулым літоўскім і польскім спэцперасяленцам ва ўрочышчы Галяшор
Помнік загінулым літоўскім і польскім спэцперасяленцам ва ўрочышчы Галяшор

У Кудымкарскім раёне Пермскага краю на месцы былога ўрочышча Галяшор невядомыя разбурылі помнік загінулым літоўскім і польскім спэцперасяленцам, якіх туды ссылалі ў 30–40-я гады мінулага стагодзьдзя, піша выданьне «Солевар».

Зьнішчаны помнік знайшлі жыхары найбліжэйшага пасёлку Велва-База. Па дадзеных выданьня Parmanews.ru, мэмарыял зьнеслі ў сакавіку, прычым тэхніка, якая разбурыла помнік, прайшла ў абыход пасёлка, людзі яе ня бачылі.

Паводле слоў сябра Рады правоў чалавека пры прэзыдэнце РФ Тацяны Марголінай, «будуць зробленыя афіцыйныя запыты наконт здарэньня. Таму што былі пэўныя дамоўленасьці аб асаблівым статусе гэтага месца. Цяпер яны парушаныя, і гэтую сытуацыю неабходна абмеркаваць самым падрабязным чынам».

Помнік, устаноўлены ў 2016 годзе з ініцыятывы жыхара Пермі Антанаса Гуркшніса, які нарадзіўся ў спэцпасяленьні, мясцовыя ўлады спрабавалі зьнесьці і раней, настойваючы на яго нібыта незаконным статусе. Так, мясцовае аддзяленьне Мінпрыроды Расеі сьцьвярджала, што ўвекавечаньне памяці спэцперасяленцаў — гэта самазахоп ляснога фонду, хоць помнік стаяў на закрытых у 70-я гады могілках.

Увосень 2022 году арганізацыя «Цэнтар гістарычнай памяці» зьвярнулася ў рэгіянальную інспэкцыю па ахове аб’ектаў культурнай спадчыны з просьбай прысвоіць урочышчу Галяшор статус памятнага месца, але атрымала адмову.

  • Зьнесены помнік уяўляў сабой стэлу з каталіцкім крыжам. На ім былі напісаныя імёны 89 чалавек, пахаваных на могілках Галяшора. У 2019 годзе сілавікі ўжо спрабавалі перашкодзіць членам таварыства «Мэмарыял» і літоўскім валянтэрам даглядаць астатнія магілы. Паліцыянты палічылі, што падчас прац на могілках нібыта былі незаконна сьсечаныя некалькі дрэў. Яны распачалі крымінальную справу, якая неўзабаве была закрытая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG