Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інцыдэнт на тэрыторыі амбасады Беларусі ў Вільні: невядомы хацеў справакаваць пажар


Амбасада Беларусі ў Літве 27 лютага 2022 году. Тады актывісты прывязалі да ліхтароў на будынку нацыянальныя ўкраінскі і беларускі сьцягі
Амбасада Беларусі ў Літве 27 лютага 2022 году. Тады актывісты прывязалі да ліхтароў на будынку нацыянальныя ўкраінскі і беларускі сьцягі

На тэрыторыю амбасады Беларусі ў Вільні ўначы кінулі лямпадку.

У лямпадцы, як падазрае паліцыя Вільні, знаходзілася лёгказапальная сумесь. У выніку пачаўся пажар.

Здарэньне адбылося ў ноч на 20 красавіка ў 00:13 на вуліцы Міндоўга. Паліцыя пачала дасудовае расьсьледаваньне. Невядомага шукаюць.

Мінулы інцыдэнт зь беларускай амбасадай у Вільні адбыўся 27 лютага 2022 году. Тады пратэстоўцы зламалі мачту зь дзяржаўным сьцягам Беларусі, пратэстуючы супраць далучэньня рэжыму Лукашэнкі да нападу Расеі на Ўкраіну.

Таксама на плоце беларускай амбасады раней пісалі слова «тэрарыст», адрасаванае Лукашэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG