Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ня будзе прызнаваць беларускія і расейскія «зялёныя карты»


Расейская страхоўка на аўтамабіль
Расейская страхоўка на аўтамабіль

Украіна спыняе прызнаньне беларускіх «зялёных картаў» — страховак адказнасьці ўладальніка аўтатранспартнага сродку.

Пра гэта паведамляе Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозьнікаў БАМАП з спасылкай на апавяшчэньні МЗС Беларусі.

Пасольства Ўкраіны ў Беларусі паведаміла, што Маторнае (транспартнае) бюро Ўкраіны вырашыла разарваць дамовы аб узаемным прызнаньні страхавых сэртыфікатаў «Зялёная карта» з нацыянальнымі бюро Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

«З 5 красавіка любыя страхавыя сэртыфікаты „зялёная карта“, выдадзеныя расейскімі ці беларускімі страхавымі кампаніямі, лічацца несапраўднымі на тэрыторыі Ўкраіны, а транспартныя сродкі, пры ўмове адсутнасьці адпаведнага ўкраінскага полісу абавязковага страхаваньня цывільна-праўнай адказнасьці, ёсьць незабясьпечанымі (незастрахаванымі)», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце БАМАП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG