Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональда Трампа фармальна ўзялі пад варту перад паседжаньнем суду


Дональд Трамп. 4 красавіка 2023.
Дональд Трамп. 4 красавіка 2023.

Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп знаходзіцца пад фармальным арыштам да моманту прад’яўленьня яму абвінавачаньня ў Нью-Ёрку.

Гэта стандартная працэдура, як і зьняцьце адбіткаў пальцаў і фатаграфаваньне, піша «Настоящее время» са спасылкай на CNN.

Па словах экспэртаў у галіне права, да любога судовага разбору яшчэ як мінімум больш за год. Абвінавачаньне і нават асуджэньне не пазбаўляе Трампа права балятавацца ў прэзыдэнты, паведамляе WOA.

Потым Трампа павінны даставіць у залю суду, дзе яму выставяць абвінавачаньне, пасьля чаго яго адпусьцяць да наступнага судовага паседжаньня.

Трамп, які пасьля сыходу з пасады прэзыдэнта жыве ў сваім доме ў Флорыдзе, прыляцеў у Нью-Ёрк у панядзелак.

Трамп прыехаў у суд з картэжам зь дзясятка машын і з аховай, якія належацца яму як былому прэзыдэнту, паведамляе BBC. Справу разьбірае акруговы пракурор Мангэтану Элвін Брэг.

Каля суду сабраліся шматлікія прыхільнікі і праціўнікі Трампа, а таксама журналісты; прылеглая тэрыторыя была ачэплена паліцыяй і супрацоўнікамі Сакрэтнай службы, якая ахоўвае Трампа.

Нягледзячы на шматлікія запыты і цікавасьць з боку журналістаў, суд не дазволіў весьці прамую трансьляцыю з залі паседжаньняў, дазволіўшы фатографам толькі зрабіць некалькі здымкаў перад пачаткам слуханьняў.

Трамп таксама ня выступіў перад прысутнымі каля суду, як меркавалі некаторыя СМІ. Ён можа зрабіць гэта пасьля выхаду з будынку ці ўжо ў Флорыдзе, куды ён плянуе вярнуцца ў аўторак увечары.

Справа былога прэзыдэнта, які вылучыў сваю кандыдатуру на выбары 2024 году, зьвязаная з выплатай у 2016 годзе порнаактрысе Стормі Дэніэлс 130 тысяч даляраў за маўчаньне пра магчымыя сэксуальныя адносіны з Трампам. Абвінавачваньне ў асобе акружной пракуратуры Мангэтану лічыць, што Трамп парушыў выбарчае заканадаўства, выкарыстаўшы грошы выбарчага фонду. Трамп і ягоныя адвакаты адмаўляюць віну і сам факт парушэньня, якое яны называюць «палітычным перасьледам» былога прэзыдэнта-рэспубліканца. Дэмакраты адмаўляюць, што гаворка ідзе пра палітычную справу.

Па паведамленьнях СМІ, у абвінаваўчым заключэньні фігуруюць яшчэ каля 30 эпізодаў парушэньняў фінансавага характару. Аднак паводле законаў штату Нью-Ёрк яны не падпадаюць пад катэгорыю крымінальных злачынстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG