Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт Office Life папярэдзіў, што можа быць недаступны з прычыны праблемаў зь Міністэрствам інфармацыі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У бліжэйшы час сайт Office Life можа быць недаступны для карыстальнікаў. «Гэта зьвязана з рашэньнем Міністэрства інфармацыі, якім выяўлены парушэньні дзейнага заканадаўства», — паведаміла выданьне.

Пра тое, у чым канкрэтна палягаюць парушэньні, не паведамляецца. «Цяпер мы займаемся ліквідацыяй гэтых парушэньняў. Рэдакцыя працягвае сваю працу», — гаворыцца ў тэлеграм-канале выданьня.

Office Life асьвятляе пытаньні бізнэсу і эканамічную тэматыку. Як пазначана на сайце выданьня, на рынку друкаваных СМІ яно з 2003 году, а з 2017 выходзіць у электронным варыянце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG