У чым абвінавачваюць журналіста, пакуль не вядома. Верагодна, заўтра адбудзецца суд па адміністрацыйнай справе супраць яго, дадаюць у БАЖ.
У чэрвені 2022 году Дзьмітрыя Суслава ўжо затрымлівалі і каралі адміністрацыйным арыштам на 15 дзён за рэпост у сацыяльных сетках.
Як адзначаецца ў нядаўняй рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, прынятай 15 сакавіка, беларускія журналісты застаюцца аднымі з тых, хто найбольш цярпіць ад рэжыму Лукашэнкі.
На сёньняшні дзень больш за 30 журналістаў знаходзяцца ў турмах; як мінімум 29 незалежных СМІ былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» і заблякаваныя ўладамі. Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, публічны дыскурс амаль цалкам здушаны, а сродкі масавай інфармацыі зазнаюць жорсткія рэпрэсіі.