Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі наведаў Хатынь


Рубэн Аруцюньян наведаў Хатынь, 3 сакавіка 2023
Рубэн Аруцюньян наведаў Хатынь, 3 сакавіка 2023

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюньян усклаў кветкі да мэмарыялу ў Хатыні.

«Часовы павераны ў справах ЗША Аруцюнян ня змог наведаць Хатынь у дзень 80-й гадавіны трагедыі. Ён усклаў кветкі да мэмарыялу сёньня. Зьверствы ў Хатыні падштурхоўваюць усіх нас працаваць на карысьць міру, справядлівасьці і талерантнасьці ўнутры краіны і за мяжой», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады ЗША ў Twitter.

22 сакавіка Аляксандар Лукашэнка наведаў мэмарыяльны комплекс «Хатынь» і выступіў з прамовай. Памятныя імпрэзы адбыліся там з нагоды 80-годзьдзя хатынскай трагедыі, калі нацысцкія захопнікі спалілі 149 жыхароў вёскі ў якасьці помсты за забойства сваіх вайскоўцаў мясцовымі партызанамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG