Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША заклікала вызваліць беларускіх палітвязьняў


 Сьвятлана Ціханоўская і Натальля Пінчук з амэрынскімі дыпляматамі ў Вільні, Літва. 30 сакавіка, 2023 году
Сьвятлана Ціханоўская і Натальля Пінчук з амэрынскімі дыпляматамі ў Вільні, Літва. 30 сакавіка, 2023 году

30 сакавіка з амэрыканскімі дыпляматамі ў Вільні сустрэліся дэмакратычная лідарка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і жонка Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.

«Мы мелі гонар прымаць Натальлю Пінчук, жонку кіраўніка праваабарончага цэнтру „Вясна“, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, і Сьвятлану Ціханоўскую на сустрэчы з дыпляматамі ў Вільні. Мы заклікаем улады Менска вызваліць усіх палітвязьняў і чакаем таго дня, калі беларусы змогуць бясьпечна вярнуцца дадому. Мы таксама дзякуем Літве за тое, што яна дала прытулак многім, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь, таму што іх свабода і бясьпека былі пад пагрозай», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады ЗША.

Напярэдадні Ціханоўская і Пінчук выступілі ў онлайн-фармаце на Другім саміце за дэмакратыю, які праходзіць у Вашынгтоне пад патранатам прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна. Сам ён потым пракамэнтавал прамовы беларусак так:

«Мы толькі што пачулі дзьвюх неверагодных жанчын, якія робяць неверагодную справу адносна Беларусі. Яны заслугоўваюць, як і ўсе жанчыны, быць прадстаўленымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG