Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Польшчы: узровень санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі стане значна больш жорсткім


Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

Менск абавязкова сутыкнецца з далейшымі санкцыямі ЭЗ з прычыны пляну Расеі разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, заявіў у аўторак прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Яго словы прыводзіць «Голас Амэрыкі».

«Гэты крок Расеі... абвяшчэньне аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі, безумоўна, прывядзе да абвяшчэньня дадатковых санкцыяў, узровень санкцыяў будзе значна больш жорсткім для рэжыму Лукашэнкі», — сказаў Маравецкі на прэсавай канфэрэнцыі ў Бухарэсьце.

ЗША стрымана адрэагавалі на заяву Пуціна, а высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Байдэна заявіў, што няма прыкметаў таго, што Масква плянуе ўжыць сваю ядзерную зброю.

Літва заявіла, што будзе патрабаваць новых санкцыяў супраць Масквы і Менску ў адказ на плян, анансаваны Расеяй.

Маравецкі паведаміў, што вядзе штодзённыя перамовы зь іншымі лідэрамі ЭЗ пра 11-ы пакет санкцыяў супраць Масквы і што той будзе ўключаць большую колькасьць захадаў, накіраваных супраць Беларусі.

У аўторак Маравецкі заявіў, што Польшча разглядае магчымасьць увядзеньня дадатковых абмежаваньняў на трансгранічныя перавозкі на мяжы зь Беларусьсю. У лютым Польшча закрыла адзін з ключавых памежных пераходаў на польска-беларускай мяжы.

«Мы мяжуем зь Беларусьсю і ў рамках нашых двухбаковых адносінаў разглядаем магчымасьць больш жорсткіх парамэтраў пасажырскіх і грузавых перавозак, каб даць зразумець, што мы не прымаем крокаў, якія служаць Расеі ў яе агрэсіўных дзеяньнях ва Ўкраіне», — сказаў Маравецкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG