Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз чакае рэакцыі Менску на заяву Пуціна пра ядзерную зброю


Пэтэр Стана
Пэтэр Стана

Эўразьвяз ня бачыць пацьвярджэньняў з боку Беларусі таго, што пагроза Пуціна разьмясьціць на яе тэрыторыі ядзерную зброю стаіць на парадку дня, аднак «гатовы да любога сцэнару», сказаў афіцыйны прадстаўнік дыпляматычнага ведамства ЭЗ.

Разьмяшчэньне Расеяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі «стала б далейшай эскаляцыяй і прамой пагрозай эўрапейскай бясьпецы», заявіў у панядзелак на брыфінгу ў Брусэлі афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Пэтэр Стана.

«Мы ня бачылі пацьвярджэньняў ад беларускага боку таго, што гэта стаіць на парадку дня або калі-небудзь адбудзецца. Але калі гэта адбудзецца, вядома, будуць наступствы», — прыводзіць яго словы DW.

Стана заклікаў дачакацца рэакцыі на заявы прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, «які ўжо зьяўляецца саўдзельнікам гэтай жорсткай незаконнай агрэсіі».

Да гэтага Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы і пытаньнях бясьпекі Жузэп Бурэль папярэдзіў, што Брусэль гатовы ўвесьці новыя санкцыі ў выпадку разьмяшчэньня Масквой тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. «Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар», — напісаў ён у Twitter.

Пэтэр Стана пацьвердзіў на брыфінгу, што такі крок не застанецца без адказу з боку краінаў ЭЗ, аднак адмовіўся абмяркоўваць санкцыі да іх прыняцьця Радай ЭЗ, бо гэтая працэдура строга канфідэнцыйная.

«Мы гатовыя да любога сцэнару і карэктуем працэс падрыхтоўкі санкцыяў па меры таго, як разгортваецца канфлікт і нарастае агрэсія. Кожнае рашэньне аб санкцыях зьвязанае з канкрэтнымі падзеямі на месцах. Такім чынам, яны, вядома, будуць улічваць новыя падзеі і эскаляцыю і будуць адпаведным чынам адаптаваныя», — сказаў Стана.

Цяпер краіны ЭЗ разглядаюць новы пакет санкцыяў у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі, прапанаваны Эўракамісіяй у лютым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG