Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакейным зборным Беларусі і Расеі не дазволілі выступаць на чэмпіянаце сьвету 2023 году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сусьветнае хакейнае першынство ў 2023 годзе меў прыняць расейскі Санкт-Пецярбург, але турнір перанесьлі ў Латвію і Фінляндыю.

Кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі хакею IIHF вырашыў пазбавіць зборныя Беларусі і Расеі права выступіць на наступным чэмпіянаце сьвету, як і сёлета. Сам турнір перанесены з Санкт-Пецярбургу ў Латвію і Фінляндыю і пройдзе з 12 па 28 траўня 2023 году.

З латыскага боку турнір прыме Рыга, зь фінскага — Тампэрэ. Гэты фінскі горад прымае турнір і сёлета. Паміж Рыгай і Тампэрэ 501 км.

Зборныя Беларусі і Расеі не былі дапушчаныя да ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету 2022 году за ваенную агрэсію Масквы супраць Украіны. Беларусь пакараная за тое, што Лукашэнка падтрымаў гэтае ўзброенае ўварваньне ў суседнюю краіну. Такім чынам, IIHF вырашыла, што дзьве каманды прапусьцяць і наступны турнір.

У 2021-м Беларусь праз палітычныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзян пазбавілі права прыняць чэмпіянат сьвету таго году.

Вызначылі і месцы правядзеньня наступных хакейных чэмпіянатаў сьвету. У 2024 гэта будуць Прага і Острава (Чэхія), у 2025-м — Стакгольм (Швэцыя) і Гэрнінг (Данія), у 2026-м — Цюрых і Фрыбург (Швайцарыя).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG