Палітыка абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК).
Справу будзе разглядаць судзьдзя Кацярына Мурашка.
Як паведамляў пасьля затрыманьня СК, Дзьмітрыеў нібыта «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, зь іх 33 — пасьля 2020 году».
Сьледзтва мяркуе, што наяўнасьць кантактаў у Дзьмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сьведчыць аб каардынацыі ягонай «палітычнай дзейнасьці з-за мяжы».
- Андрэй Дзьмітрыеў балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе.
- Яго затрымлівалі 12 жніўня 2021 году ў пэрыяд масавага ціску на прадстаўнікоў СМІ і трэцяга сэктару, але выпусьцілі ў той жа дзень пад падпіску аб невыдаваньні.
- У 2021 годзе Вярхоўны суд пазбавіў рэгістрацыі кампанію «Гавары праўду», якая дзейнічала 11 гадоў. Тады Андрэй Дзьмітрыеў, які быў адным з кіраўнікоў «Гавары праўду», паведамляў, што ўдзельнікі кампаніі вырашылі стварыць новую арганізацыю «Робім разам» і спрабавалі зарэгістравацца.