Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 20 чалавек, сярод іх палітык Дзьмітрыеў і сям’я рэпэтытара Лівянта


СІЗА нумар 1 у Менску
СІЗА нумар 1 у Менску

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 20 чалавек, зараз іх у Беларусі 1450, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», піша BPN.

Адпаведны статус атрымалі асуджаныя па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Крымінальнага кодэксу:

  • Міхаіл Кудлач (2 гады пазбаўленьня волі),
  • юрыст Яўген Папакуль (1 год),
  • экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2020 году Андрэй Дзьмітрыеў,
  • рэпэтытар Яўген Лівянт з жонкай Юліяй Лівянт, дачкой Ганнай Лівянт і зяцем Мікітам Драздом, калега Лівянта і саўладальнік адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Аляксей Іваноў,
  • культуроляг, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксана Зарэцкая,
  • маці палітвязьняў, музыкаў гурту Litesound братоў Дзьмітрыя і Ўладзімера Каракіных Вольга Каракіна,
  • віцебскі арт-мэнэджар і музыкант Уладзімер Булаўскі,
  • актор тэатральна-музычнага калектыву «Гузікі» Андрэй Трызубаў,
  • асьпірант гістарычнага факультэту БДУ Юры Ўласюк,
  • блогер Іван Марозаў,
  • Ілона Зайцава, Ганна Кавалёва, Ала Новікава, Васіль Шалькевіч.
  • Таксама палітвязьнем прызнаны Андрэй Карпенка, асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта) КК.

Адпаведную заяву, акрамя «Вясны», падпісалі Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН, Прававая ініцыятыва, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Офіс па правах людзей з інваліднасьцю, ініцыятывы Lawtrend і Human Constanta.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG