Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Экс-уладальнік «Мотавела», бізнэсовец Аляксандар Мураўёў выйшаў на волю і пакінуў краіну


Архіўнае фота. Аляксандар Мураўёў у судзе, 2016 год
Архіўнае фота. Аляксандар Мураўёў у судзе, 2016 год

Пра тое, што бізнэсовец Аляксандар Мураўёў выйшаў на волю, паведамляе выданьне Office Life са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле крыніц выданьня, яго вызвалілі ў сьнежні-студзені, і практычна адразу ён пакінуў краіну. Як мяркуецца, цяпер Аляксандар Мураўёў жыве ў Дубаі (ААЭ).

На якой падставе Мураўёў выйшаў на волю, невядома.

Раней яму зьмянілі рэжым пакараньня на калёнію-пасяленьне.

  • Аляксандар Мураўёў з 2007 году валодаў ААТ «Мотавела» праз сваю аўстрыйскую кампанію ATEC Holding GmbH, а таксама долямі Ялізаўскага і Гомельскага шклозаводаў.
  • У 2015 годзе Мураўёва затрымалі пры спробе вылецець у Аўстрыю. Як заявіў старшыня Камітэту дзяржкантролю, бізнэсмэн нібыта «разваліў» «Мотавела».
  • У студзені 2017 году Мураўёва прызналі вінаватым паводле артыкулаў «Махлярства» (ч. 4 арт. 209 КК), «Крадзеж» (ч. 4 арт. 210), «Ухіленьне ад выплаты падаткаў» (ч. 2 арт. 243), «Арганізацыя і спрыяньне ва ўчыненьні злачынстваў» (арт. 16) і пакаралі 11 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
  • 30 траўня 2018 году яго зноў судзілі і пакаралі 3 гадамі зьняволеньня (паводле ч. 2 арт. 243 КК) за ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры па 4 прадпрыемствах (ЗАТ «Мотавела Інтэр», СЗАТ «Веласіпедная кампанія МВЗ», СЗАТ «Матацыклетная кампанія Мінск-Мота», ЗАТ «МВЗ Тэхна») і іх пагадненьнях з аўстрыйскай кампаніяй ATEC. Па сукупнасьці яму прызначылі пакараньне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Бізнэсовец сваёй віны не прызнаў, а ў апошнім слове, якое доўжылася больш за 8 гадзін, расказаў пра зьбіваньне падчас сьледзтва, пагрозы, прымус «плаціць грошы» і спробы забраць у яго маёмасьць. Ён параўнаў падзеі вакол «Мотавела» з «рэйдэрскім захопам».
  • Разам з Мураўёвым атрымалі прысуды былы гендырэктар «Мотавела» Казімір Мароз (5 гадоў абмежаваньня волі з канфіскацыяй маёмасьці) і ягоная намесьніца Тацяна Лукавец (1 год пазбаўленьня волі, але пакараньне зь яе зьнялі з прычыны даўнасьці).
  • Да арышту ў 2015 годзе Аляксандар Мураўёў пасьпеў перазапусьціць на «Мотавела» вытворчасьць ровараў пад брэндам «Аист» і дамагчыся, што прадпрыемства пачало працаваць зь невялікім прыбыткам. Але пасьля ягонага арышту ў 2017 годзе «Мотавела» ўжо мела вялікія даўгі перад сямю банкамі, апошнія 2 гады прадпрыемства працавала са стратамі па 2–3 мільёны даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG