Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны летась арыштавала актывы грамадзян Беларусі і РФ на 1,27 млрд даляраў


У 2022 годзе Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны арыштавала актывы грамадзян Беларусі і Расеі на 41 мільярд грыўняў.

На працягу 2022 году ведамства вяло 961 крымінальную вытворчасьць. Па выніках дасудовага расьсьледаваньня ў суд накіравана 29 крымінальных спраў, 24 зь іх — з абвінаваўчым актам.

Для кампэнсацыі прычыненай дзяржаве шкоды па ўсіх крымінальных вытворчасьцях наклалі арышт на маёмасьць агулам на суму 46,7 млрд грыўняў, зь якіх 41 млрд (каля 1,27 млрд даляраў паводле сярэднегадавога курсу Нацбанка Ўкраіны) — актывы, бэнэфіцыярнымі ўладальнікамі якіх зьяўляюцца грамадзяне Расеі і Беларусі, гаворыцца ў справаздачы па выніках працы Бюро ў 2022 годзе.

Для абароны эканомікі Ўкраіны «ад узьдзеяньня на яе дзяржаў-агрэсараў» улетку 2022 году ведамства прапанавала ўраду забараніць удзельнічаць у публічных закупках юрыдычным асобам, канчатковымі бэнэфіцыярамі якіх зьяўляюцца беларускія і расейскія грамадзяне, а таксама «ўвесьці штрафныя санкцыі да контрагентаў, якія вядуць зьнешнеэканамічную дзейнасьць з такімі кампаніямі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG