Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-міністра абароны Казахстана асудзілі за перавышэньне ўлады падчас разгону пратэстаў 2022 году


Мурат Бектанаў
Мурат Бектанаў

Паводле вэрсіі следзтва, падчас надзвычайнага становішча Бектанаў «аддаваў незаконныя загады і пакінуў без нагляду стратэгічныя абʼекты».

Суд у Астане пакараў 12 гадамі зьняволення ў калёніі строгага рэжыму былога міністра абароны Казахстану Мурата Бектанава паводле артыкулу аб перавышэньні ўлады падчас разгонаў пратэстаў ў студзені 2022 году.

Мурата Бектанава вызвалілі ад пасады 19 студзеня 2022 году, неўзабаве пасьля студзеньскіх пратэстаў, якія былі жорстка задушаныя вайскоўцамі і паліцыяй. Паводле звестак Генпракуратуры краіны, тады загінулі 238 чалавек, зь іх 20 «выпадкова трапілі пад абстрэл». Сьпіс забітых па ўсёй краіне ўлады Казахстану не агучылі да гэтага часу. Радыё Азаттык апублікавала імёны 188 ахвяраў.

У лютым 2022 году Бектанава затрымалі па артыкуле аб невыкананьні службовай асобай сваіх абавязкаў. Пазьней яго дзеяньні перакваліфікавалі на перавышэньне ўлады, якое пацягнула цяжкія наступствы.

Паводле вэрсіі следзтва, у пэрыяд надзвычайнага становішча Бектанаў «аддаваў незаконныя загады і пакінуў без нагляду вайсковыя стратэгічныя абʼекты», а таксама ім нібыта не былі «прынятыя захады для навядзеньня канстытуцыйнага парадку».

Масавыя пратэсты ў Казахстане пачаліся 4 студзеня з мітынгаў супраць росту цаны на газ, затым яны перараслі ў масавыя акцыі з патрабаваньнямі адстаўкі ўраду і зносам помнікаў Назарбаеву, а скончыліся 7 студзеня беспарадкамі ў Алматы, Кустанаі і іншых буйных гарадах, а таксама ўводам войскаў АДКБ і адключэньнем інтэрнэту ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG