Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдавецтва «Зьміцер Колас» абвясьціла аб прыпыненьні дзейнасьці, паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго заснавальнік у КДБ


Зьміцер Колас. Архіўнае фота
Зьміцер Колас. Архіўнае фота

Як паведаміла парталу Reform.bу крыніца з кніжных колаў, ёсьць зьвесткі, што Зьміцер Колас цяпер знаходзіцца ў КДБ.

Меркаваная прычына — надрукаваны паўгода таму зборнік «Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакумэнтах беларускіх архіваў», які рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску прызналі «экстрэмісцкім».

Выдавецтва «Зьміцер Колас» часова прыпыняе сваю дзейнасьць. «Шаноўнае спадарства, выдавецтва прыпыняе сваю дзейнасьць да асобнага паведамленьня», – паведаміла выдавецтва ў сацыяльных сетках 5 сакавіка.

Паводле выраку суду ад 6 студзеня, выдавецтву было забаронена распаўсюджваць выданьне. Але мяркуецца, што выдавецтва не пасьпела прыбраць яго з продажу. З гэтай нагоды Зьміцера Коласа выклікалі ў КДБ.

  • Выдавецтва «Зьміцер Колас» вядомае кнігамі сусьветнай паэзіі, прозы, драматургіі ў найлепшых беларускіх перакладах. Шырока прызнаньне атрымалася кніжная сэрыя выдавецтва «Паэты плянэты». Зусім нядаўна, 28 лютага, у Менскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна прайшла імпрэза з нагоды 100-га выпуску сэрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG