Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ёсьць пяць сцэнароў выкраданьня ўкраінскіх дзяцей — дарадца Зяленскага па правах дзіцяці


Дар’я Герасімчук
Дар’я Герасімчук

Акупацыйная ўлада пераважна выкарыстоўвае пяць сцэнароў перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Расеі, заявіла ўпаўнаважаная дарадца прэзыдэнта Ўкраіны па правах дзіцяці Дар’я Герасімчук падчас выступу на міжнароднай канфэрэнцыі «Справядлівасьць дзеля перамогі» у Львове.

«Расейцы маюць выразна сплянаваную палітыку ў дачыненьні да ўкраінскіх дзяцей. Іх дзеяньні не хаатычныя... У іх ёсьць як мінімум пяць сцэнароў выкраданьня ўкраінскіх дзяцей», — сказала яна.

У прыватнасьці, дзеці перамяшчаюцца на тэрыторыю РФ пасьля «забойства бацькоў, пасьля адлучэньня ад бацькоў падчас так званай фільтрацыі, вывазу з інтэрнатных устаноў». Таксама, па словах дарадцы прэзыдэнта, былі выпадкі, калі дзяцей забіралі зь сем’яў на захопленых тэрыторыях пад выглядам «аздараўленьня ў дзіцячых лягерах».

«Расейцы робяць абсалютна ўсё, каб дзіця не ўзьядналася зь сямʼёй. У дзяцей адразу адбіраюць тэлефоны і не даюць паведаміць месцазнаходжаньне. Знайсьці дзіця вельмі цяжка. Расейцы раскідваюць украінскіх дзяцей па сваёй тэрыторыі і пастаянна іх перамяшчаюць. Як толькі мы нешта даведаемся пра месцазнаходжаньне дзяцей, як іх вывозяць у іншую частку Расеі. Таму на сёньняшні дзень мы вярнулі толькі 307 дзяцей з 16 тысяч», — сказала яна.

Упаўнаважаная прэзыдэнта па правах дзіцяці падкрэсьліла, што «неабходна хутка і эфэктыўна рэагаваць на злачынства генацыду супраць Украіны праз украінскіх дзяцей».

«Наша задача цяпер — неадкладна спыніць прымусовы вываз і дэпартацыю дзяцей. Для гэтага патрэбна міжнародная дапамога», — дадаў Герасімчук.

  • Кіраўніца Міністэрства сацыяльнай палітыкі Ўкраіны Аксана Жалновіч 28 лютага паведаміла Радыё Свабода, што ўрад разглядае магчымасьць прымусовай эвакуацыі мірнага насельніцтва з раёнаў актыўных баявых дзеяньняў. Паводле яе слоў, працягваецца дыскусія «аж да таго, каб проста прымусова забраць семʼі з дзецьмі».
  • У прыватнасьці, кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Павел Кірыленка неаднаразова заклікаў мірных жыхароў эвакуіравацца з парычыны пастаянных расейскіх абстрэлаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG