Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская абмеркавала зь віцэ-прэзыдэнтам Эўракамісіі выдачу беларусам «пашпартоў новай Беларусі»


Сьвятлана Ціханоўская 1 сакавіка правяла сустрэчу з Маргарыцісам Схінасам, віцэ-прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Падчас сустрэчы абмеркавалі, як спрасьціць парадак даваньня беларусам прытулку і ўмовы эміграцыі тых, каму давялося выехаць зь Беларусі з прычыны вайны і рэпрэсіяў. Ціханоўская гаварыла пра тое, што неабходна адрозьніваць беларусаў ад рэжыму і надаваць ім візавую падтрымку: важна, каб больш візаў можна было выдаваць у Менску, і каб яны былі доўгатэрміновымі.

Таксама абмеркавалі выдачу беларусам новых дакумэнтаў — «пашпарта новай Беларусі», які мог бы часова вырашыць праблемы беларускіх уцекачоў.

Ціханоўская таксама папрасіла віцэ-прэзыдэнта Эўракамісіі садзейнічаць удзелу беларускіх дэмакратычных сіл у міжнародных форумах і мерапрыемствах.

Аб’яднаны пераходны кабінэт, заснаваны Ціханоўскай у жніўні 2022 году, раней паведамляў, што ўжо падрыхтаваны макет «пашпарта новай Беларусі», ідуць перамовы аб яго міжнародным прызнаньні. Ён мог бы пацьвярджаць грамадзянства Беларусі за мяжой і служыць праязным дакумэнтам.

У студзені 2023 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб унясеньні паправак у закон аб грамадзянстве, якія прадугледжваюць пазбаўленьне грамадзянства за «экстрэмісцкую дзейнасьць», у тым ліку грамадзянства па нараджэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG