Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон аб пазбаўленьні грамадзянства за «экстрэмізм»


Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб унясеньні паправак у закон аб грамадзянстве, якія прадугледжваюць пазбаўленьне грамадзянства за «экстрэмісцкую дзейнасьць».

Падпісаны закон «накіраваны на ўдасканаленьне заканадаўства аб грамадзянстве ў мэтах забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі», цытуе Zerkalo.io.

Прыняты раней Палатай прадстаўнікоў законапраект аб зьмяненьні закону «Аб грамадзянстве» зьмяшчае норму аб пазбаўленьні грамадзянства Беларусі тых, хто асуджаны за «экстрэмісцкую дзейнасьць» і знаходзіцца за межамі краіны. Гэта тычыцца і тых, хто зьяўляецца грамадзянінам Беларусі па нараджэньні і ня мае пашпартоў іншых дзяржаў.

Таксама законапраект прадугледжвае абавязковае прынясеньне прысягі Беларусі пры ўступленьні ў грамадзянства, абавязак інфармаваць улады краіны аб атрыманых за мяжой відах на жыхарства і іншых замежных дакумэнтах.

Закон набудзе моц праз паўгода пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG